«Расійская частка трасы ўнесена ў схему тэрытарыяльнага планавання, цяпер мы вядзём работу з нашымі беларускімі калегамі па вызначэнні парадку далейшых сумесных дзеянняў па распрацоўцы гэтага праекта», — расказаў Алег Тоні.
У жніўні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў аб планах прапрацаваць пытанне будаўніцтва ВСМ з урадам Беларусі. Ён адзначаў, што мінскі напрамак быў бы вельмі запатрабаваны грамадзянамі Расіі і Беларусі.
Звязда, 11 снежня 2023