"Расійскі бок, вядома, разгледзіць пытанне выдзялення рэсурсаў Беларусі, калі гэта пойдзе на мадэрнізацыю інтэграцыйных праектаў, прапанаваных Беларуссю. Вось на гэтыя праекты можна знайсці грошы, а проста так атрымаць іх будзе цяжэй", — зазначыў Сурыкаў.
Пры гэтым ён удакладніў, што варыянты давання крэдыту Беларусі могуць быць рознымі. "Якім чынам можа быць выдзелены гэты крэдыт — на міждзяржаўным узроўні ці па лініі банкаў — гэта іншае пытанне. Але рэсурсы могуць быць выдзелены для мадэрнізацыі таго бізнесу, які мае на мэце ўзаемавыгадны ўдзел і беларускіх, і расійскіх прадпрыемстваў", — мяркуе дыпламат.
Паводле слоў Сурыкова, сумесныя праекты, на якія можа быць выдзелены крэдыт, расійскі бок ужо ўхваліў.
"Праекты, пра якія ідзе размова, на слыху, у іх ліку — стварэнне сумеснага прадпрыемства на базе МАЗа і КАМАЗа, разглядаюцца таксама праекты з удзелам Мінскага завода колавых цягачоў, "Гродна Азота", "Інтэграла". Прадстаўнікі расійскага ўрада з гэтымі праектамі азнаёміліся, пагадзіліся, і рух ідзе. Праўда, не заўсёды сыходзімся ў пунктах гледжання, як гэтыя праекты рэалізаваць", — сказаў Сурыкаў.
"Калі мы разглядаем сёння магчымасць выдзялення крэдытных рэсурсаў Беларусі, мы глядзім перш за ўсё на гэтыя праекты", — удакладніў пасол.
У канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі паведаміў, што Масква гатова выдзеліць Беларусі крэдыт на мадэрнізацыю канкрэтных прадпрыемстваў і прапанавала беларускаму боку сфарміраваць такі спіс.
Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова ў пачатку красавіка заявіла журналістам, што расійскі крэдыт на 2 млрд. долараў ЗША ў выпадку яго выдзялення будзе накіраваны на мадэрнізацыю беларускай эканомікі, а не на папаўненне золатавалютных рэзерваў.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 29 красавіка 2013