"Уступленне Расіі ў СГА і пераход на экалагічны стандарт Еўра-4 негатыўна адбіліся на агульнай ёмістасці рынку грузавых аўтамабіляў, якая за першы квартал 2013 года знізілася больш чым на 20% да леташняга ўзроўню і склала 21,6 тысячы адзінак", — сказаў ён.
"З улікам падзення ёмістасці рынку знізілася і колькасная адгрузка грузавых аўтамабіляў "МАЗ". Тым не менш, доля ААТ "МАЗ" на расійскім рынку застаецца фактычна на ранейшым узроўні", — падкрэсліў Субоцін.
Паводле яго інфармацыі, за першы квартал 2013 года адгрузка ў Расію грузавых аўтамабіляў "МАЗ" масай ад 8 да 40 тон склала 2,8 тысячы адзінак. "Такім чынам, доля аўтатэхнікі "МАЗ" у гэтым сегменце склала 12,9%. Аб`ём грузавых аўтамабіляў, пастаўленых у Расію за аналагічны перыяд 2012 года, займаў 13% рынку", — зазначыў Субоцін.
"З улікам мерапрыемстваў, праведзеных па ўдасканаленні структуры мадэльнага шэрагу (больш за 200 мадыфікацый аўтатэхнікі стандарту Еўра-4), навучанні суб`ектаў тавараправоднай сеткі спецыфіцы рэалізацыі аўтамабіляў новага ўзроўню, удасканаленні схем рэалізацыі з прыцягненнем фінансавых інструментаў, ажыццяўленні гібкай цэнавай палітыкі ўжо ў красавіку адзначана станоўчая дынаміка з заказамі. Разлічваем у другім квартале нарасціць колькасную адгрузку і павялічыць сваю долю прысутнасці на рынку Расійскай Федэрацыі", — сказаў намеснік камерцыйнага дырэктара па маркетынгу.
Каля 85% прадукцыі МАЗ, вырабленай у першым квартале 2013 года, адгружана на экспарт. Асноўным рынкам збыту застаецца Расійская Федэрацыя, зазначае прэс-служба завода.
Нагадаем, Беларусь і Расія вядуць перамовы аб магчымым аб`яднанні МАЗа з расійскім прадпрыемствам КамАЗ.
16 мая беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм`ерам Уладзімірам Сямашкам наведала горад Набярэжныя Чалны, дзе размешчаны КамАЗ. Перамовы дэлегацыі з кіраўніцтвам КамАЗа вяліся ў закрытым рэжыме, але вядома, што размова на іх ішла пра магчымае аб`яднанне двух прадпрыемстваў.
17 мая Сямашка сустрэўся ў Маскве з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аркадзем Дварковічам. Бакі абмеркавалі ў тым ліку ход рэалізацыі сумесных праектаў па развіцці прамысловай інтэграцыі беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў, паведаміла пасольства Беларусі ў РФ.
БелаПАН
Мінск, 18 мая 2013