Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падпісалі 10 дакументаў:
- пастанову ВДС СД аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў 2011—2012 гадах;
- дэкрэт ВДС СД аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2013 год;
- дэкрэт ВДС СД аб унясенні зменаў у бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2011 год;
- дэкрэт ВДС СД аб унясенні зменаў у бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2012 год;
- пастанову ВДС СД аб справаздачы Савета міністраў СД аб выкананні бюджэту СД за 2010 год;
- пастанову ВДС СД аб ходзе выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2012—2013 гады;
- пастанову ВДС СД аб прыярытэтных кірунках далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы;
- рэзалюцыю ВДС СД аб ходзе выканання рашэнняў органаў Саюзнай дзяржавы;
- пастанову ВДС СД аб асноўных пытаннях да пасяджэнняў ВСД на 2013 год;
- пастанову ВДС СД аб старшыні Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы.
У прысутнасці Пуціна і Лукашэнкі падпісаны:
- пагадненне паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы;
- пагадненне паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларус аб даванні ў арэнду Беларусі зямельнага ўчастка для размяшчэння гасцявога комплексу пасольства Беларусі ў РФ.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2013