У праграму фестывалю ўключана больш як 20 гістарычных, мастацкіх, анімацыйных і дакументальных стужак. У іх ліку карціны, удастоеныя прызоў розных кінафестываляў: "Я, Францыск Скарына" Барыса Сцяпанава, "Кадэт" Віталя Дудзіна, "Манашка" Галіны Адамовіч і іншыя.
Паказы ў рамках фестывалю будуць праходзіць штодзённа ў двух краснадарскіх кінатэатрах.
Праграма фестывалю падрыхтавана сумесна з Міністэрствам культуры Беларусі.
19 сакавіка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА