https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


30 лістапада ў Калінінградзе праходзіць пасяджэнне калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы


Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.
Мерапрыемства праводзіцца на пляцоўцы Калінінградскага пагранічнага інстытута ФСБ Расіі. З боку Беларусі калегію ўзначальвае старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Боечка, Расіі — кіраўнік пагранічнай службы ФСБ Уладзімір Пронічаў.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць сакратар Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, намеснік паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Паўночна-заходняй федэральнай акрузе па Калінінградскай вобласці Станіслаў Васкрасенскі, губернатар Калінінградскай вобласці Мікалай Цуканаў, прадстаўнікі пагранічных службаў Расіі і Беларусі.

Удзельнікі калегіі плануюць разгледзець праект пастановы Пагранічнага камітэта "Аб арганізацыі пагранічнай бяспекі на знешняй мяжы і прыгранічнай тэрыторыі Саюзнай дзяржавы ў 2013 годзе" і абмеркаваць праект праграмы па стварэнні і развіцці беспілотных авіяцыйных комплексаў маніторынгу знешняй мяжы.

Акрамя таго, расійскія і беларускія памежнікі падвядуць вынікі першага года рэалізацыі праграмы "Умацаванне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы на перыяд 2012—2016 гадоў" і абмяркуюць механізм рэалізацыі пратакола аб узаемадзеянні ў галіне абмену інфармацыяй аб абстаноўцы на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2012
 
Дата публикации:30.11.2012
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1801
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Пограничная служба Каралевец
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме