"Гэтае пытанне вырашана. Усе дамоўленасці гэтага года выконваюцца", — сказаў расійскі дыпламат.
Ён таксама адзначыў, што пытанне аб пастаўках комплексаў "Тор" абмяркоўвалася 18 снежня ў Мінску на сустрэчы міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна і дырэктара Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі Аляксандра Фаміна.
Са слоў расійскага дыпламата вынікае, што другая батарэя комплексаў "Тор", што закупляецца Беларуссю для пастаноўкі на ўзбраенне ў 120-ю зенітную ракетную брыгаду ў Баранавічах, павінна быць пастаўленая да канца 2012 года. Аб такіх тэрмінах на працягу гэтага года гаварылі і беларускія ваенныя, і дырэктар ФСВТС РФ Фамін.
Трэцяя батарэя павінна быць пастаўленая ў 2013 годзе.
Першую батарэю з чатырох баявых машын і іншых тэхнічных сродкаў Беларусь атрымала ў снежні 2011 года. Яна ўжо знаходзіцца на ўзбраенні 120-й зрбр.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 19 снежня 2012