https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Створана беларуская частка рабочай групы па кантролі за распрацоўкай і рэалізацыяй буйных беларуска-расійскіх праектаў


Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1132 ад 10-га снежня, паведаміла прэс-служба ўрада.
Кіраўніком беларускай часткі рабочай групы з`яўляецца першы намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка. У склад рабочай групы ўвайшлі прадстаўнікі МЗС, Мінэканомікі, Міністэрства прамысловасці, Мінбудархітэктуры, Дзяржкамваенпрама, канцэрна "Белнафтахім", Мінгарвыканкама.

Як паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці, рабочая група будзе кантраляваць ход падрыхтоўкі і выканання праектаў у рамках праграм Саюзнай дзяржавы. Сярод буйных беларуска-расійскіх праектаў — распрацоўка касмічных і наземных сродкаў забеспячэння спажыўцоў Расіі і Беларусі інфармацыяй дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі" ("Маніторынг-СД"). У якасці дзяржаўных заказчыкаў выступаюць Федэральнае касмічнае агенцтва Расіі і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Плануецца распрацоўка новай праграмы па развіцці космасу.

Міністэрства прамысловасці таксама з`яўляецца дзяржаўным заказчыкам трох саюзных праграм. Гэта стварэнне цеплавізійнай тэхнікі спецыяльнага і двайнога прызначэння на базе фотапрыёмных прылад  інфрачырвонага дыяпазону трэцяга пакалення ("Саюзны цеплавізар"), распрацоўка і асваенне серый інтэгральных мікрасхем і паўправадніковых прыбораў для апаратуры спецыяльнага прызначэння і двайнога прымянення ("Аснова"), распрацоўка і стварэнне новага пакалення мікрасістэматэхнікі і ўніфікаваных інтэграваных сістэм двайнога прызначэння на яе аснове ("Мікрасістэматэхніка").

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2012
 
Дата публикации:13.12.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1970
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме