https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасяджэнне рабочай групы Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга прайшло 14 снежня ў Магілёве


Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.
Як зазначыў, адкрываючы пасяджэнне, намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, Санкт-Пецярбург з`яўляецца для Беларусі адным з найважнейшых гандлёвых партнёраў. Бакі сфарміравалі і развіваюць як гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, гэтак і партнёрства ў сацыяльна-культурнай, гуманітарнай, навукова-тэхнічнай сферах. Пра гэта гаворыць рост з году ў год тавараабароту паміж рэгіёнамі. За студзень—кастрычнік 2012 года ён склаў каля 1,7 млрд. долараў.

Разам з тым, на думку Русага, у Беларусі і Санкт-Пецярбурга ёсць дастатковы патэнцыял для значнага павелічэння аб`ёму ўзаемнага гандлю. "Мы павінны перад сабой паставіць задачу па нарошчванні тавараабароту ў хуткім часе да 2,5 млрд., а то і 3 млрд. долараў. У нас у гэтым плане ёсць дастаткова напрацовак і ўзаемная цікавасць. Мы павінны адыходзіць ад схемы працы "тавар-грошы", а больш арыентавацца на стварэнне сумесных інтэграваных вытворчасцяў, каб мы бачылі вынік у канчатковым сумесным прадукце. Для гэтага ў нас маюцца і прамысловыя пляцоўкі, інтэлект, матэрыяльныя і працоўныя рэсурсы. Трэба толькі арганізаваць працу на належным узроўні", — мяркуе віцэ-прэм`ер.

Віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Сяргей Козыраў са свайго боку пацвердзіў жаданне буйнога расійскага мегаполіса развіваць сумеснае супрацоўніцтва з Беларуссю. "Мы добра ведаем і цэнім беларускія тавары. У Санкт-Пецярбургу стала добрай традыцыяй праводзіць кірмашы-продажы прадукцыі беларускіх вытворцаў, мацнеюць і кааперацыйныя сувязі паміж цэлым шэрагам буйных прамысловых прадпрыемстваў. Мы ўпэўненыя, што станоўчая дынаміка ў развіцці нашых узаемаадносінаў захаваецца і будзе з году ў год сур`ёзна прырастаць", — сказаў ён.

На пасяджэнні абмеркаваныя пытанні рэалізацыі праграмы гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Санкт-Пецярбурга на 2012—2016 гады. Увага нададзена далейшаму нарошчванню тавараабароту, паглыбленню вытворча-кааперацыйных сувязяў, рэалізацыі сумесных навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, развіццю інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 снежня 2012
 
Дата публикации:14.12.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1811
 
Ключевые слова:
Магілёў Санкт-Петербург Товарооборот Интеграция Кооперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме