Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, у вучэннях бяруць удзел ваеннаслужачыя 383-га аэрамабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады (Брэст) сіл спецыяльных аперацый Беларусі і ваеннаслужачыя 234-га дэсантна-штурмавога палка 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі (Пскоў).
Падчас вучэнняў ваеннаслужачыя абмяняюцца вопытам у методыцы падрыхтоўкі і правядзення сумесных тактычных мерапрыемстваў. Беларускія і расійскія афіцэры таксама атрымаюць вопыт кіравання падраздзяленнямі, а дэсантнікі — вопыт сумеснага выканання вучэбна-баявых задач.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 верасня 2012