https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка задаволены ўмовамі пастаўкі расійскіх энерганосьбітаў


Пра гэта ён заявіў 12 лістапада на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных эканамічных зносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
"Дамовіліся з Расіяй па прыродным газе, год ужо жывем, наступны год — таксама ўсё адносна нармальна па прыродным газе", — цытуе кіраўніка дзяржавы інфармагенцтва БелТА.

"Ва Украіне сёння развальваецца эканоміка. Чаму? Прыродны газ атрымліваюць прыкладна па 450—480 долараў за 1 тыс. куб. м. Мы ж на мяжы атрымліваем па 165. Розніца ёсць? Ёсць". Лукашэнка падкрэсліў, што гэта дасягнута ў выніку перамоў, якія "ішлі няпроста".

Тое ж самае і адносна нафты. "У нас толькі 2 млн. тон уласнай нафты. Нафтай мы сябе не забяспечваем. Добра, што расіяне пагадзіліся, што мы сваю нафту прадаем на экспарт, а ў іх купляем за паўцаны ад сусветнай, без мытных пошлін. Гэта таксама вельмі добра. Але было няпроста дамаўляцца", — адзначыў Лукашэнка.

Як паведамлялася раней, у кастрычніку прайшлі перамовы пра павелічэнне аб`ёмаў пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале 2012 гады ў сувязі з "растваральным" бізнесам. Пакуль бакі называюць розныя лічбы, кажучы пра аб`ёмы нафты, якая будзе пастаўлена з Расіі ў Беларусь. Першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка заявіў, што з расійскім бокам дасягнута дамоўленасць пра пастаўку ў Беларусь у чацвёртым квартале 5,3 млн. тон нафты. У сваю чаргу намеснік міністра энергетыкі Расіі Павел Фёдараў паведаміў, што разглядаецца магчымасць пастаўкі 4,8 млн. тон нафты ва ўвязцы са зваротнымі пастаўкамі 200 тыс. тон бензіну. Пасол РФ Аляксандр Сурыкаў назваў лічбу — не больш за "тэхнічна магчымыя" 4,8 млн. тон.

Пры гэтым Сурыкаў падкрэсліў, што розныя лічбы паставак у Беларусь расійскай нафты ў чацвёртым квартале ўзнікаюць не з-за прынцыповай пазіцыі Расіі, а з-за тэхнічнай магчымасці паставак.

Закрануўшы аб`ёмы паставак у Беларусь расійскай нафты ў 2013 годзе, Сурыкаў адзначыў, што гэтае пытанне таксама залежыць, у прыватнасці, ад тэхнічных магчымасцяў. "Беларускі бок запытаў 23 млн. тон. Наш бок чухае патыліцу. Вывучаецца тэхнічная магчымасць пастаўкі такога аб`ёму", — сказаў ён.

У 2012 годзе пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь складуць 21,5 млн. тон, што адпавядае гадавому балансу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 лістапада 2012
 
Дата публикации:12.11.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1880
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтепереработка Пошлины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме