https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


25 кастрычніка ў Маскве пройдуць перамовы аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь


Як сказаў журналістам міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак, перамовы правядуць віцэ-прэм`ер Расіі Аркадзь Дварковіч і першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
Кіраўнік Мінэнерга дадаў, што перамовы аб індыкатыўных балансах паставак нафты на чацвёрты квартал гэтага года і першы квартал наступнага вядуцца з беларускім бокам дагэтуль.

Раней паведамлялася, што расійская АК "Транснефць" на падставе рашэння Мінэнерга РФ перагледзела графік паставак нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале 2012 года ў бок зніжэння. Аб`ём паставак вырашана давесці да 4 млн. тон, што на 26% менш у параўнанні з першым—трэцім кварталамі.

Баланс паставак нафтавай сыравіны ў Беларусь сёлета бакі ўзгаднілі ў снежні мінулага года. Ён поўнасцю забяспечвае патрэбы беларускіх НПЗ у нафце і прадугледжвае пастаўку 21,5 млн. тон расійскай нафты трубаправодным транспартам, што на 3,5 млн. тон больш, чым у 2011 годзе. Апрача таго, прадугледжана магчымасць паставак у выпадку неабходнасці 2 млн. тон нафты па чыгунцы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:24.10.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1646
 
Ключевые слова:
Нефтепереработка Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме