https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ назвала самыя папулярныя міжнародныя цягнікі ў Беларусі


З пачатку года аб’ём пасажырскіх перавозак паміж Беларуссю і Расіяй перавысіў паўтара мільёна чалавек.
Са студзеня па ліпень гэтага года па чыгунках паміж Расіяй і Беларуссю перавезена 1 533,7 тыс пасажыраў, і гэта на 6,2% больш за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі (БЧ).

"Самымі папулярнымі чыгуначнымі напрамкамі па-ранейшаму з’яўляюцца Масква і Санкт-Пецярбург", - адзначылі ў БЧ.

У агульным аб’ёме пасажырскіх чыгуначных перавозак паміж дзвюма краінамі – 87% гэта паездкі ў палітычную і культурную сталіцы РФ. Па гэтых маршрутах з пачатку года праехалі больш за 1 180 тыс пасажыраў.

БЧ нагадала, што да канца верасня ў зносінах з Санкт-Пецярбургам прызначаны дадатковы цягнік №250/249, які адпраўляецца з Мінска па чацвяргах і суботах у 19:15. Назад з горада на Няве састаў едзе па пятніцах і нядзелях у 20:13.

Акрамя таго, у ім ёсць прычапны вагон Мінск-Пскоў. Кожны тыдзень адпраўляюцца і цягнікі Мінск-Мурманск і Мінск-Архангельск.

У цэлым рэгулярныя цягнікі з Беларусі ходзяць у напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда, Мурманска, Архангельска, Анапы і Самары – гэта значыць кожны тыдзень паміж дзвюма краінамі курсіруюць прыкладна паўтары сотні пасажырскіх саставаў.

Мінск, 6 жніўня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:06.08.2023
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:280
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме