Начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка сустрэўся з дэлегацыяй расійскага нацыянальнага Цэнтра па змяншэнні ядзернай небяспекі.
Беларусь і Расія абмеркавалі стратэгію двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння рэгіянальнай бяспекі і кантролю над узбраеннямі.
Удзельнікі сустрэчы таксама адзначылі неабходнасць стварэння новай сістэмы кантролю над узбраеннямі ў Еўропе. Бакі пацвердзілі гатоўнасць абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі да далейшага цеснага ўзаемадзеяння па гэтым пытанні.
Звязда, 1 чэрвеня 2023