https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Смаленску 5-9 верасня


XVI фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Смаленску 5-9 верасня, паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Урачыстае адкрыццё фестывалю, гала-канцэрт артыстаў і творчых калектываў Беларусі і Расіі адбудуцца 6 верасня. Дэпутаты Парламенцкага сходу прымуць удзел у асноўных мерапрыемствах моладзевага форуму.

«У праграме фестывалю запланаваны сустрэчы гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемстваў з дэпутатамі Парламенцкага сходу, членамі Моладзевай палаты пры Парламенцкім сходзе, лідарамі моладзевых арганізацый і рухаў, правядзенне патрыятычных акцый. Акрамя таго, у рамках фестывалю ўпершыню будуць адкрыты чатыры дыскусійныя пляцоўкі, на якіх адбудуцца сустрэчы ўдзельнікаў фестывалю з прадстаўнікамі патрыятычных рухаў, а таксама з вядомымі спартсменамі з Беларусі і Расіі», — расказалі ў прэс-службе.

Цэнтральнае мерапрыемства фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» — конкурс выканаўцаў моладзевай песні. Для ўдзелу ў ім у Смаленск прыедуць пачынаючыя спевакі з Бабруйска, Гомеля, Калінінграда, Краснадара, Мінска, Масквы, Арла, Оршы, Петразаводска, Санкт-Пецярбурга і іншых гарадоў Беларусі і Расіі. Выступленні канкурсантаў будзе ацэньваць прафесійнае журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя артысты і музыканты з Беларусь і РФ. Пераможцы атрымаюць дыпломы і прызы ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Да правядзення фестывалю будзе прымеркавана пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме, якое адбудзецца ў Смаленску 7 верасня. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства асветы Расіі, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі РФ, Федэральнага агенцтва па справах моладзі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Міністэрства спорту Расіі, Міністэрства эканамічнага развіцця РФ. Будуць абмяркоўвацца пытанні збліжэння заканадаўства Беларусі і Расіі ў сферах моладзевай палітыкі, турысцкай дзейнасці, фізічнай культуры і спорту.

«Фестываль „Моладзь — за Саюзную дзяржаву“ — гэта эфектыўная сацыяльна-культурная пляцоўка для маладых людзей, якая садзейнічае збліжэнню моладзі Беларусі і Расіі, — падкрэслілі ў прэс-службе. — Фестываль праводзіцца па ініцыятыве дэпутатаў Парламенцкага сходу. Упершыню фестываль адбыўся ў Анапе ў 2006 годзе і быў прымеркаваны да 10-годдзя падпісання Дагавора аб утварэнні супольніцтва Беларусі і Расіі. З 2007 па 2019 год фестываль праводзіўся ў Растоўскай вобласці. З 2022 года фестываль праходзіць на тэрыторыі Смаленскай вобласці».

Звязда, 4 верасня 2023
 
Дата публикации:04.09.2023
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:255
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Смаленск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме