https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У «Вялікім камені» за паўгода зарэгістравана 17 новых рэзідэнтаў з ЕАЭС, Кітая і Індыі


У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» за першае паўгоддзе 2023 года зарэгістравана 17 новых рэзідэнтаў з краін ЕАЭС, Кітая і Індыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.
Паведамляецца, што ў першым паўгоддзі 2023 года забяспечаны рост асноўных паказчыкаў дзейнасці рэзідэнтаў парку «Вялікі камень»: аб’ёмаў вытворчасці і выручкі ад рэалізацыі тавараў — у 1,6 раза, экспарту — у 1,1 раза, прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове — у 1,5 раза, падаткаў — у 2,1 раза. Пры гэтым сярэдні заробак работнікаў прадпрыемстваў у 1,7 разы перавысіў сярэднерэспубліканскі паказчык, склаўшы больш за Br3 тыс.

За студзень-чэрвень у індустрыяльным парку зарэгістравана 17 новых рэзідэнтаў з краін ЕАЭС, Кітая і Індыі з заяўленым аб’ёмам інвестыцый больш за $37 млн. Новыя інвестпраекты рэалізуюцца ў лагістыцы, электроннай камерцыі, медыцыне, біятэхналогіях, прыборабудаванні і НДВКП. Агульная колькасць рэзідэнтаў парка дасягнула 113 прадпрыемстваў з праектамі на агульную суму амаль $1,35 млрд.

Павышэнню эфектыўнасці работы парку «Вялікі камень» і прыцягненню новых інвестараў спрыяе пастаянная праца над удасканаленнем яго прававога рэжыму. З 4 верасня ўступае ў сілу указ Прэзідэнта № 161, накіраваны на дадатковае стымуляванне развіцця традыцыйнай і інавацыйнай кітайскай медыцыны, рэалізацыю праектаў у галіне фармацэўтыкі і вытворчасці медыцынскіх вырабаў і абсталявання ў індустрыяльным парку.

Звязда, 19 жніўня 2023
 
Дата публикации:19.08.2023
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Тенологии Инвестиции Великий Камень
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме