Курс валютпокупкапродажа
USD355.9358.93
EUR418.78425.01
RUR5.355.43
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Долар ЗША зноў пераадолеў двухрублёвую мяжу, расійскі рубель рэзка таннее


9 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Пры гэтым курс амерыканскай валюты пераадолеў двухрублёвую мяжу, а расійская валюта другія таргі запар таннее больш як на 2 капейкі.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0029 рубля (0,12%) і склаў 2,4538 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0037 рубля (0,19%) да 2,0017 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0241 рубля (0,7%) і склаў 3,4425 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту зніжаюцца раніцай у пятніцу да 64,5 даляра за бараль Brent на фоне паведамленняў аб планах Ірана нарасціць здабычу і асцярог інвестараў наконт рэзкага росту глабальнай нафтавай прапановы.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 49,82 капейкі, склаўшы 58,1718 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2018
 
Дата публикации:09.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме