Курс валютпокупкапродажа
USD339.24340.25
EUR395.01397.37
RUR5.375.42
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Аd limina Apostolorum: новая гісторыя Касцёла ў Беларусі


У сучаснай гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі было чатыры візіты Аd limina: у 1997, 2003, 2009 і 2018 годзе.
Apostolorum, звяртаючыся да беларускіх біскупаў, назваў Касцёл у Беларусі «знакам надзеі», «вясною, спасланаю Богам, пасля доўгай, цяжкай зімы камунізму і атэізму».

У 2003 годзе адбыўся другі візіт беларускіх біскупаў аd limina Apostolorum. У 1997 г. у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі былі менаваны яшчэ чатыры біскупы, утворана новая, Віцебская дыяцэзія, заснавана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

На сустрэчу з папам Яна Паўлам ІІ прыбыла дэлегацыя на чале з кардыналам Казімірам Свёнткам, у складзе якой былі біскупы Антоні Дзям’янка, Аляксандр Кашкевіч, Уладзіслаў Блін, Казімір Велікаселец, Кірыл Клімовіч і архімандрыт Сяргей Гаек.

У першую чаргу Святы Айцец звярнуў увагу на душпастырства сем’яў.

Папа Рымскі таксама заклікаў біскупаў распаўсюджваць Божае слова і літургічныя тэксты на беларускай мове сярод вернікаў, каб малітва для іх стала «асноўным момантам сярод штодзённых абавязкаў».

Папа Ян Павел ІІ выказаў падзяку каталіцкім іерархам за працу з моладдзю, якая ўсё больш канцэнтруецца ў буйных гарадах, асабліва ў Мінску, насельніцтва якога складала ў той час каля 20 працэнтаў агульнай колькасці жыхароў нашай краіны.

Візіт аd limina Apostolorum у канцы 2009 года адбываўся ў складзе кардынала Казіміра Свёнтка, біскупаў Тадэвуша Кандрусевіча, Антонія Дзям’янкі, Аляксандра Кашкевіча, Уладзіслава Бліна, Казіміра Велікасельца і архімандрыта Сяргея Гаека.

Каталіцкія іерархі сустракаліся ўжо з Папам Рымскім Бэнэдыктам XVI, які з кожным біскупам сустрэўся на прыватнай аўдыенцыі.

Прадстаўнікі Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў выказалі пажаданне больш інтэнсіўнага развіцця Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі ў цесным супрацоўніцтве з Касцёлам лацінскага, альбо рымскага, абраду. А папа Бэнэдыкт XVI асабліва падкрэсліў надзвычайную важнасць братняга супрацоўніцтва з Праваслаўнаю Царквою ў Беларусі.

Сёлета дэлегацыя з Беларусі падчас візіту аd limina Apostolorum наведала Рым у складзе біскупаў Тадэвуша Кандрусевіча, Аляксандра Кашкевіча, Казіміра Велікасельца, Антонія Дзям’янкі, архімандрыта Сяргея Гаека, а таксама ўпершыню у такім візіце ўдзельнічалі біскупы Алег Буткевіч, Юрый Касабуцкі, Юзаф Станеўскі і Аляксандр Яшэўскі.

Няма сумненняў, што вынікі візіту паспрыяюць далейшаму плённаму развіццю Касцёла ў Беларусі, узрастанню веры беларускіх католікаў, бо візіты аd limina Apostolorum заўсёды з’яўляюцца знакам еднасці з Хрыстовым Касцёлам, а таксама надзеяй на благаслаўлёную будучыню для ўсяго нашага народа.

Матэрыял цалкам глядзіце на ave-maria.by

Падрыхтавала: Вольга Качалка
catholic.by, 9 лютага 2018
 
Дата публикации:09.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:150
 
Ключевые слова:
Христианство Римско-католическая церковь Греко-католическая церковь Аd limina Apostolorum Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме