Курс валютпокупкапродажа
USD371.14372.83
EUR420.39423.53
RUR5.565.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Тэлеканал СТБ праводзіць конкурс на лепшую замалёўку аб малой радзіме


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Тэлеканал СТБ аб`явіў творчы конкурс на лепшую замалёўку аб малой радзіме, Для ўдзелу ў ім трэба зняць відэа- або фотарэпартаж, які паказвае любімы куток Беларусі ў лепшых ракурсах.

Фармат здымкі не абмежаваны, таксама як і працягласць роліка або колькасць фота. Каментарыі ў кадры і за кадрам вітаюцца. Ацаніць работы змогуць і тэлегледачы, і тыя, хто глядзіць тэлеканал у інтэрнэце.

"Практычна ўсе матэрыялы будуць размешчаны на нашым сайце ctv.by, на нашым афіцыйным канале YouTube. Мы акажам пэўную піяр-падтрымку ўсім аўтарам сюжэтаў, фатаграфій у сацыяльных сетках, нашых групах. Лепшыя сюжэты будуць прадэманстраваны ў праграме "Раніца. Студыя добрага настрою" і, магчыма, нават у навінах нашага тэлеканала", - расказаў дырэктар дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Дзмітрый Партон.

Конкурс праводзіцца да восені. Падрабязныя правілы размешчаны на сайце тэлеканала. Пераможца конкурсу атрымае магчымасць заняць месца ў тэлевізійнай камандзе СТБ.

12 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.03.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:347
 
Ключевые слова:
Конкурс Малая родина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме