Курс валютпокупкапродажа
USD370.4372.17
EUR419.84422.98
RUR5.575.63
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Расійскі рубель патаннеў больш чым на тры капейкі на таргах у пятніцу


8 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля. Расійская валюта патаннела больш чым на тры капейкі.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0024 рубля (0,10%) і склаў 2,3552 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0071 рубля (0,36%) і склаў 2,0016 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0315 рубля (0,98%) і склаў 3,1927 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу яна таннее, ф`ючарсы на марку Brent зніжаюцца да 76,5 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 0,8555 рубля і склаў 62,668 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:08.06.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:101
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме