Курс валютпокупкапродажа
USD371.3372.98
EUR420.8423.72
RUR5.565.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


У панядзелак памёр кампазітар Ігар Лучанок


Народны артыст Беларусі і СССР Ігар Лучанок памёр на 81-м годзе жыцця.
Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў Facebook мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка.

"Пайшоў у іншы свет вялікі кампазітар, народны артыст СССР, народны артыст Беларусі Ігар Міхайлавіч Лучанок... Спачуванні родным і блізкім. Шчыры смутак у нашых сэрцах... вечная памяць..., - гаворыцца ў паведамленні.

Ігар Лучанок 2 лістапада быў шпіталізаваны ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска з інсультам.

Нарадзіўся Ігар Міхайлавіч у Мінску 6 жніўня 1938 года. Музычную адукацыю атрымаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе кампазіцыі прафесара А.В. Багатырова (1961). Яго дыпломнай працай сталі сімфонія (1961) і кантата "Курган" (1962) па аднайменнай паэме Янкі Купалы, у далейшым перапрацаваная ў рок-оперу "Гусляр" (1971) для ансамбля "Песняры". Талент кампазітара развіваўся ў Ленінградскай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара В.М. Салманава (1965) і ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара Т.М. Хрэннікава (1970). У 1963 годзе малады кампазітар вярнуўся ў альма-матэр - Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ў якасці выкладчыка, а з часам - і рэктара (1982-1985).

У 1966 году Ігар Лучанок упершыню праявіў сябе як самабытны кампазітар-песеннік. На Усесаюзным конкурсе савецкай песні яго песня-балада "Памяць сэрца" (на словы паэта М. Ясеня) у выкананні Віктара Вуячыча атрымала першую прэмію. Гэтая песня стала вяхой і вызначыла адну з важных тэм яго творчасці ў наступных песнях: "Хатынь", "Калі б камяні маглі гаварыць", "Ліст з сорак пятага", "Курган Славы", "Старое кіно", "Майскі вальс".

Кампазітар звяртаўся да творчасці многіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Петруся Броўкі і інш., а таксама расійскіх паэтаў Роберта Раждзественскага, Яўгена Еўтушэнка. Шчыра выказана любоў да Беларусі ў вядомых песнях "Мой родны кут", "Я хаджу закаханы", "Спадчына", "Жураўлі на Палессе ляцяць".

Шырокі круг лірычных песень, такіх як "Вераніка", "Алеся", "Зачараваная мая". Мелодыю "Песні пра Мінск" адбіваюць кожную гадзіну куранты на вежы Мінскай ратушы.

Развітанне з кампазітарам Ігарам Лучанком пройдзе ў сераду, 14 лістапада з 11:00 да 14:00, у сталічным Доме афіцэраў, паведаміў спявак Уладзімір Правалінскі.

Звязда, 13 лістапада 2018
 
Дата публикации:13.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:79
 
Ключевые слова:
Игорь Лученок Некролог Музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме