https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Работнікам сельскай гаспадаркі, арганізацый аграпрамысловага комплексу і фермерскіх гаспадарак


Віншаванне Прэзідэнта з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Дарагія працаўнікі сяла!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Вы працуеце ў адной з найважнейшых галін нацыянальнай эканомікі, забяспечваючы харчовую бяспеку, захоўваючы дастойныя пазіцыі краіны на міжнародным рынку. Сёння Беларусь уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі. Выбіраючы справай усяго жыцця гэту нялёгкую, але такую важную працу на сельскай ніве, вы па праве карыстаецеся ўсенароднай павагай, заслугоўваеце самыя шчырыя словы ўдзячнасці.

Дзякуй вам за адданасць роднай зямлі, беражлівыя адносіны да прыродных багаццяў нашай Беларусі, вернасць традыцыям самаахвярнага служэння на карысць сваёй краіны. У гэты святочны дзень жадаю вам, паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, увасаблення ў жыццё ўсіх намечаных планаў і нязменна багатых ураджаяў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 17 лістапада 2019
 
Дата публикации:17.11.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Праздники Беларуси Агропромышленный комплекс Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме