https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Урад зацікаўлены ў новых падыходах да святкавання Дня беларускага пісьменства


Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка 24 чэрвеня на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах.
"Раней мы ўжо адзначалі неабходнасць фармавання новых падыходаў да распрацоўкі праграмы святочных мерапрыемстваў. Чакаю канструктыўных прапаноў", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм`ер звярнуў увагу, што да правядзення Дня беларускага пісьменства засталося не так і шмат часу. Яшчэ адно пасяджэнне арганізацыйнага камітэта плануюць правесці непасрэдна ў Бялынічах і на месцы азнаёміцца з асноўнымі пляцоўкамі свята, а таксама аб`ектамі, якія знаходзяцца паблізу маршрутаў святочных мерапрыемстваў.

Сёння ў фармаце відэаканферэнцыі будуць абмяркоўвацца першыя вынікі работы па арганізацыі свята, падрыхтоўцы інфраструктуры Бялыніч да прыёму гасцей. Трэба таксама зацвердзіць арыгінал-макеты друкаванай прадукцыі.

Ігар Петрышэнка папрасіў далажыць, як выконваюцца даручэнні, дадзеныя па выніках папярэдняга пасяджэння аргкамітэта. Адным з іх было правядзенне конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый цырымоній адкрыцця і закрыцця свята. Віцэ-прэм`ер таксама пацікавіўся, якія мерапрыемствы запланаваны з боку Мінадукацыі, Мінсувязі і Мінспорту.

На пасяджэнні абмяркуюць ход рамонту і рэканструкцыі аб`ектаў у Бялынічах і тэрміны завяршэння будаўнічых работ.

"Абл- і райвыканкаму неабходна прадумаць таксама шматлікія арганізацыйныя пытанні. Гэта размяшчэнне гасцей і ўдзельнікаў, арганізацыя пад`езду і аўтамабільных стаянак, работа транспарту, гандлю і грамадскага харчавання, санітарны і эпідэміялагічны кантроль", - звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.

Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца кожны год у першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.

24 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:28
 
Ключевые слова:
Бялынічы Дзень беларускага пісьменства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме