https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Наша задача — данесці стваральны сэнс кожнага тэзіса Паслання да выбаршчыкаў


У Палаце прадстаўнікоў закрылася трэцяя, самая кароткая сесія. Яна працягнулася два дні. Пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў склікалася для заслухоўвання Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Самая кароткая сесія мела самае кароткае заключнае пасяджэнне, якое склала толькі выніковая прамова старшыні ніжняй палаты парламенту Уладзіміра Андрэйчанкі. Ён ахарактарызаваў Пасланне як сапраўды адкрытую і шчырую размову, падчас якой дэпутаты атрымалі адказы на самыя адчувальныя пытанні, якія хвалююць сёння беларускае грамадства.

«Залогам паспяховага пераадолення цяжкасцяў, абумоўленых абвастрэннем глабальных геапалітычных супярэчнасцяў і сусветным крызісам, які ўзмацняецца, з’яўляецца яднанне і згуртаванне народа, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — Ніхто, акрамя саміх беларусаў, не забяспечыць незалежнасць краіны, мір, стабільнасць і грамадскі дабрабыт».

Старшыня Палаты прадстаўнікоў упэўнены, што абсалютная большасць нашых грамадзян цалкам падзяляе гэты галоўны пасыл Прэзідэнта.

«Наша задача, паважаныя калегі, — аб’ектыўна, без эмоцый данесці стваральны сэнс кожнага тэзіса Паслання да выбаршчыкаў. Будзе няпроста. Мы бачым, як нагнятаецца сітуацыя, якія намаганні і немалыя фінансавыя сродкі ўкладваюцца ў тое, каб разгайдаць краіну, збіць з панталыку нашу моладзь адарванымі ад рэальнасці безадказнымі лозунгамі», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Яшчэ адна наша задача для дэпутатаў у перадвыбарчы час — праца з міжнароднымі назіральнікамі, калегамі-парламентарыямі. Як дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў, дэпутаты павінны максімальна садзейнічаць таму, каб свет пабачыў аб’ектыўную карціну таго, што адбываецца.

Звязда, 5 жніўня 2020
 
Дата публикации:05.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме