https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


З розных крыніц паступае інфармацыя аб рыхтуемай у Беларусі правакацыі


Аб гэтым паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль.
"У апошнія дні мы атрымліваем з розных крыніц, у тым ліку за мяжой, ад нашых партнёрскіх спецслужбаў, інфармацыю аб правакацыі, якая рыхтуецца ў нашай краіне. Мэта такіх дзеянняў - дэстабілізацыя сітуацыі ў нашай дзяржаве на фоне яўна ўсё меншай вулічнай актыўнасці і зрыву планаў па памкненнях да працоўных калектываў, студэнцтва з мэтай інспірацыі пратэснага руху", - сказаў Іван Тэртэль.

Паводле яго слоў, па задуме арганізатараў гэтай акцыі, а таксама іх куратараў за мяжой, плануецца абвінаваціць у цяжкіх наступствах сілавыя структуры Беларусі. "І тым самым практычна выкарыстаць апошні шанц на рэалізацыю сваіх планаў. У гэтых умовах камітэтам ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па праверцы інфармацыі, устанаўленні ўсіх датычных асоб і прыцягненні іх да адказнасці", - адзначыў старшыня КДБ.

Іван Тэртэль дадаў: "У сувязі з гэтым хачу папрасіць нашых грамадзян быць пільнымі, паклапаціцца пра сваіх блізкіх, не дапусціць іх уцягвання ў проціпраўную дзейнасць".

16 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.10.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:184
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Провокация Цветные революции Гибридная война Криминал Уличные акции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме