https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржава прадоўжыць інвеставаць у аднаўленне гісторыка-культурных славутасцей


Аб гэтым заявіў 16 чэрвеня прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка, наведваючы Косаўскі палацава-паркавы ансамбль.
"Трэба развіваць унутраны турызм. Заморскія паездкі, вядома, добра, але ўсё роўна большасць часу беларусы адпачываюць дома. Каб было куды ездзіць, трэба ўкладваць у інфраструктуру турызму, у тым ліку ў аб`екты гісторыка-культурнай спадчыны. На жаль, практычна ўсё, што было створана ў Беларусі за многія стагоддзі і пакаленні, аказалася разбураным з-за розных гістарычных падзей, галоўным чынам ваенных. Таму дзяржава інвеставала і прадаўжае ўкладваць вялікія грошы ў аднаўленне тых нямногіх уцалелых аб`ектаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм`ер-міністр пабываў у экспазіцыйных залах Косаўскага палаца, азнаёміўся з рэстаўрацыйнымі работамі. Цяпер для наведвання адкрыты пяць залаў. Там адноўлены гістарычныя інтэр`еры. Акрамя антыкварных рэчаў і мэблі атмасферу дапаўняюць ляпніна, вітражы і роспіс. Асабліва прыцягвае ўвагу турыстаў Белая зала. У Івацэвіцкім раёне, дарэчы, адрадзілі традыцыю правядзення там баляў. Таксама ў адным крыле палаца ўладкавана гасцініца, у другім - працуе рэстаран.

Цяпер рэстаўрацыйныя работы вядуцца на другім паверсе. Спецыялісты працуюць над аднаўленнем інтэр`ераў гасцінай, бальнай залы ў стылі неаготыкі, агляднай пляцоўкі.

"Косаўскі замак карыстаецца вялікай цікавасцю, бачым добрыя патокі турыстаў, якія прыязджаюць у гэта ўнікальнае месца. Рэканструкцыя Косаўскага палаца пачалася ў 2008 годзе. У яго аднаўленне дзяржава ўклала каля Br21 млн, фінансаванне вядзецца з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Выходзім на фінішную прамую, гатоўнасць аб`екта - больш за 80 працэнтаў. Тэрміны заканчэння ўсіх работ намечаны на снежань 2022 года", - адзначыў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Ён таксама расказаў аб рэканструкцыі Ружанскага палацава-паркавага ансамбля, які знаходзіцца паблізу. "Вядуцца работы па Усходнім корпусе. Аднак у большай ступені непакоіць захаванасць гэтага ўнікальнага аб`екта. Будзем абмяркоўваць з калегамі пытанне, каб правесці кансервацыю асобных элементаў комплексу, каб не дапусціць разбурэння. Потым па меры магчымасцей, думаю, будзем вяртацца і паэтапна праводзіць работы", - растлумачыў міністр.

16 чэрвеня 2021, Косава
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.06.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:294
 
Ключевые слова:
Косава Ружаны Реставрация Внутренний туризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме