https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


17 верасня — гэта яшчэ і сімвал перамогі для тых, хто хоча бачыць Беларусь мірнай, моцнай і незалежнай


Аб гэтым заявіла Старшыня Савета Рэспублікі падчас круглага стала на тэму «Дзень народнага адзінства — як сімвал кансалідацыі беларускага народа», які прайшоў 15-га верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
Адкрываючы круглы стол, Наталля Качанава звярнула ўвагу яго ўдзельнікаў, што 17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства і яго сэнс:

— Дзень народнага адзінства асабліва значны для нас як для суверэннай дзяржавы, якая самастойна вызначае шлях свайго гістарычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, ажыццяўляе незалежную шматвектарную знешнюю палітыку на аснове добрасуседства, узаемапавагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента. 
Дата 17 верасня заўсёды была для беларусаў значнай датай. У якасці пацвярджэння — назвы вуліц і плошчаў у самых розных кутках нашай краіны. 

— Дзень народнага адзінства знойдзе шчыры і шырокі водгук у сэрцах нашых людзей і яго будуць трапятліва адзначаць яшчэ многія пакаленні беларусаў, бо ён непарыўна звязаны з асаблівымі для нас гістарычнымі падзеямі, — выказала ўпэўненасць Наталля Качанава.

Яна нагадала, што восенню 1939 года беларускі народ, раней быў гвалтоўна падзелены, каб дагадзіць чужым кан’юнктурным палітычным інтарэсам, уз’яднаўся ў рамках Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Наталля Качанава прывяла словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што «памяць аб гэтай падзеі жыве ў сэрцах беларусаў, таму што яно стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі».

— Менавіта таму 17 верасня стаў важным днём у гісторыі беларускай дзяржавы і беларускай нацыі, своеасаблівай адпраўной кропкай для новага адліку беларускай дзяржаўнасці, — пераканана яна. 

Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтавала ўвагу на тым, што суверэнітэт Рэспублікі Беларусь і яе нацыянальныя інтарэсы — непахісны прыярытэт дзяржавы. Але не ўсім гэта падабаецца, кажа яна.

— Спробы расхістаць сітуацыю ў краіне прымаліся неаднаразова. Падзеі 2020 года ў чарговы раз прадэманстравалі ўсім нам, наколькі крохкі мір і парадак, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента. — Але мы, з’яднаўшыся вакол нашага лідара, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, змаглі пераадолець пагрозы каляровай рэвалюцыі. Мы не дапусцілі дэстабілізацыі дзяржаўных інстытутаў і абрушэння эканомікі.

Наталля Качанава адзначыла, што гэта дата — яшчэ і сімвал перамогі для тых, хто хоча бачыць Беларусь мірнай, моцнай і незалежнай.

— У Год народнага адзінства нам неабходна канчаткова зразумець: незалежнасць краіны залежыць ад кожнага з нас. Захаваць суверэнітэт, спакойнае і стваральнае жыццё на сваёй зямлі — наш святы абавязак, — падкрэсліла яна. — Калі мы хочам жыць у міры і дабрабыце, то павінны зрабіць усё магчымае для развіцця і росквіту роднай Беларусі. 

Яна пажадала ўсім удзельнікам круглага стала канструктыўнай і плённай работы. 

Аўтар: Вольга Ануфрыева
Звязда, 15 верасня 2021
 
Дата публикации:15.09.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:108
 
Ключевые слова:
Круглый стол Дзень народнага адзінства Независимость Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме