https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адзіная сістэма ўліку вакцынаваных супраць COVID-19 пачала работу ў Беларусі


З 1 ліпеня ў Беларусі пачала работу адзіная аўтаматызаваная сістэма ўліку вакцынаваных супраць COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг.
У цэнтры адзначылі, што паслуга прайшла доследна-прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені.

У сістэму ўносіцца асабістая інфармацыя аб вакцынаваным (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, пашпартныя даныя, грамадзянства, нумар тэлефона), інфармацыя аб першай дозе вакцыны ад каранавіруса (дата ўвядзення доз, найменне прэпарату, краіна-вытворца, нумар партыі вакцыны), а таксама інфармацыя аб медработніку, які ўводзіў прэпарат (прозвішча, імя, імя па бацьку). Такія ж звесткі дадаюцца пасля ўвядзення бустарнай дозы вакцыны ад COVID-19.

Грамадзяне Беларусі і вакцынаваныя ў краіне замежныя грамадзяне могуць загружаць свае даныя з сістэмы ў дадатак "Падарожнічаю без COVID-19". Таксама любы грамадзянін з выкарыстаннем публічнага партала або мабільнага дадатку зможа паглядзець звесткі аб сваіх вакцынацыях і сертыфікатах, прад`явіць у выпадку неабходнасці для кантролю.

Стварэнне адзінай аўтаматызаванай сістэмы ўліку вакцынаваных супраць COVID-19 прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 красавіка 2022 года нумар 202 для таго, каб аказваць паслугі ў Беларусі тым фізічным асобам, якія перамяшчаюцца па тэрыторыі ЕАЭС з дапамогай дадатку "Падарожнічаю без COVID-19".

У прэс-службе дадалі, што ў планах цэнтра весці ўлік у гэтай сістэме прышчэпак і супраць іншых захворванняў.

1 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.07.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:863
 
Ключевые слова:
Вакцинация Коронавирус Исследования Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме