https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сярэдняя пенсія па ўзросце ў снежні складзе 670 беларускіх рублёў, і гэта рост да снежня 2021 года на 23 %


Пра гэта распавяла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
У грашовым выражэнні — гэта прыбаўка ў 125 рулёў за год. Указам кіраўніка дзяржавы працоўныя пенсіі ў 2022 годзе павышаюцца ўжо трэці раз. 

У Беларусі два віды пенсій: сацыяльныя і працоўныя пенсіі. Сацыяльныя пенсіі прывязаныя да бюджэту пражытачнага мінімуму. Па словах міністра, яны індэксуюцца, павышаюцца па-іншаму графіку ў прывязцы да бюджэту пражытачнага мінімуму. 

Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі:

Мы ў 2022 годзе сацыяльныя пенсіі павышалі чатыры разы. Першага лістапада апошні раз павышалі сёлета. Рост сацыяльных пенсій у нас на 18%. Усяго атрымаюць працоўную пенсію 2,3 млн чалавек. І асноўная доля — гэта больш за 80% — гэта, вядома, нашы пенсіянеры па ўзросце, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

Звязда, 13 лістапада 2022
 
Дата публикации:13.11.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:981
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Пенсия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме