https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Медаля "За працоўныя заслугі" і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены 38 работнікаў аграпрамысловага комплексу краіны


Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 27 сакавіка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены 23 чалавекі. У іх ліку генеральны дырэктар дзяржаўнага аб`яднання па меліярацыі зямель, воднай і рыбнай гаспадарцы "Белводгас" Віктар Аскерка, трактарысты-машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Горацкая райаграпрамтэхніка" і прадпрыемства "АграАзяты" Жабінкаўскага раёна Уладзімір Афанасьеў і Васіль Платонаў, дырэктар ААТ "Мазыртэхсэрвіс" Аляксей Баранаў.

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб`яўлена 15 работнікам АПК за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у развіццё галіны. Сярод удастоеных гэтай узнагароды - дырэктар Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін Уладзімір Бейня, начальнік аддзела па вытворчасці лёну Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Баброўскі, намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" Надзея Грыбанава, генеральны дырэктар ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1" Тамара Чычыра, дырэктар ААТ "Шчучынскі рамонтны завод" Аляксандр Юралевіч.

27 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.03.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:99
 
Ключевые слова:
Трудовые заслуги Награждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме