https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калі лічбавы беларускі рубель пачнуць выкарыстоўваць для плацяжоў


Пра гэта расказаў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц у час міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «БАНКІТ-2024».
«Найважнейшым для нас з’яўляецца праект па ўкараненні лічбавага беларускага рубля. Цяпер ідзе актыўны этап распрацоўкі платформы. Распрацаваны функцыянальныя патрабаванні. Да канца гэтага года мы плануем каля 10 функцый ужо запраграмаваць і пратэставаць. У пілотным праекце ўдзельнічае шэраг банкаў. Асноўная задача на бліжэйшы перыяд — падрыхтаваць платформу і выйсці на плацяжы паміж юрыдычнымі асобамі. Мы плануем ужо ў 2026 годзе выйсці на трансгранічныя плацяжы ў галіне лічбавай валюты цэнтральнага банка. А задача на 2027 год — выхад на рознічныя плацяжы», — сказаў Дзмітрый Калечыц.

Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць тэме смарт-кантрактаў. «Гэта адна з важных пераваг для лічбавай валюты цэнтральнага банка, якая рэалізуецца на тэхналогіях размеркаванага рэестра», — дадаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Лічбавы беларускі рубель (ЦБР) — лічбавая форма беларускага рубля, законны плацежны сродак, які выконвае ўсе функцыі грошай, мае аднолькавую каштоўнасць з наяўным і безнаяўным беларускім рублём, што з’яўляецца прамым патрабаваннем да Нацыянальнага банка Беларусі і эмітуецца ім. Разлікі з выкарыстаннем лічбавага беларускага рубля плануецца адносіць да безнаяўных разлікаў.

Асноўныя мэты ўкаранення лічбавага беларускага рубля — пашырэнне ўмоў для развіцця нацыянальнага плацежнага рынку і стварэнне патэнцыялу для выкарыстання лічбавай валюты цэнтральнага банка ў трансгранічных плацяжах.

Звязда, 21 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:21.10.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:35
 
Ключевые слова:
Криптовалюта Цифровизация Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме