У эканоміцы Беларусі ў сакавіку бягучага года былі занятыя 4146,2 тыс. чалавек
У лютым гэты паказчык складаў 4141 тыс. чалавек. Колькасць занятых за мінулы месяц узрасла на 5,2 тыс.чалавек. Рост колькасці работнікаў назіраецца ўжо на працягу некалькіх месяцаў.
У Белстаце адзначылі, што падтрыманне ўзроўню занятасці з’яўляецца важнай задачай для забеспячэння сацыяльнага дабрабыту грамадзян і ўстойлівага эканамічнага росту.
Звязда, 26 красавіка 2025