https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


13 чалавек заразіліся ад мяса дзіка


У Гродзенскай вобласці 13 чалавек трапілі ў бальніцу з дыягназам "трыхінелёз" з-за ўжывання ў ежу заражанага мяса дзіка паведамілі ў МНС Беларусі.
Пацярпелыя, сярод якіх пяцігадовае дзіця і 15-гадовы падлетак, знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы. Іх стан ацэньваецца як здавальняючы. Акрамя таго, выяўлены яшчэ 15 чалавек, якія елі заражанае мяса. Ім назначана прафілактычнае лячэнне, за станам іх здароўя сочаць медыкі. Як удакладнілі ў МНС, прычынай масавага захворвання стала ўжыванне мяса дзіка, здабытага паляўнічымі ў вёсцы Камяністая Гродзенскага раёна.

Трыхінелёзам хварэюць драпежныя (сабакі, лісы), усёедныя (свінні, мядзведзі, грызуны) і іншыя жывёлы. Чалавек заражаецца пры ўжыванні сырога або недаваранага мяса заражаных жывёл. Трыхінелёз праходзіць цяжка і часта з сур`ёзнымі ўскладненнямі.

Павышаецца тэмпература да 38-40 градусаў, з`яўляюцца слабасць, болі ў горле, пачырваненне вачэй, болі ў жываце, млоснасць, ацёкі на твары, галоўным чынам ацёкі павекаў. Каб пазбегнуць атручэння, рэкамендуецца ўжываць у ежу толькі тое мяса і мясапрадукты, якія прайшлі экспертызу, не спрабаваць на смак сыры фарш. Лічынкі трыхіны гінуць пры гатаванні на працягу 2,5 гадзіны, таўшчыня кавалка павінна быць не большай за 8 см. Мяса дзіка неабходна абавязкова даследаваць на трыхінелёз у ветэрынарнай лабараторыі рынку.

Звязда, 10 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:10.11.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3333
 
Ключевые слова:
Мясо диких животных Трихинеллёз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме