https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У мінскіх магазінах уводзіцца дысконтная сістэма для сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва


Дысконтная сістэма на пэўныя групы нехарчовых тавараў для сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва пачала дзейнічаць ў буйных універмагах Мінска.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама са спасылкай на першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Аляксея Раманава.

З 15 лістапада на льготных умовах можна будзе набываць і прадукты — у магазінах прыкладна дзесяці буйных рознічных сетак горада.

Дысконтная сістэма распаўсюджваецца на малазабяспечаныя (з даходам ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму) шматдзетныя сем`і, адзінокіх пенсіянераў па ўзросце і інвалідаў I і II груп, дзяцей-інвалідаў, сірот — выпускнікоў інтэрнатных устаноў, сем`і інвалідаў з непаўналетнімі дзецьмі.

Як адзначыў Раманаў, такая сістэма ўводзіцца з мэтай аказання дадатковых мер сацыяльнай падтрымкі. "Ва ўнівермагах горада праведзены ўсе неабходныя арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы і ўжо арганізавана льготнае гандлёвае абслугоўванне асобных катэгорый грамадзян з 10-працэнтнай скідкай на нехарчовыя тавары айчыннай вытворчасці паводле пэўнага пераліку", — сказаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку. Неабходныя інфармацыйныя матэрыялы размешчаны на ўваходах ва ўнівермагі, у кутках пакупніка, бюро даведак, таксама гэтыя звесткі транслююцца праз радыёвузлы.

Ільготнае абслугоўванне арганізавана па адміністрацыйных раёнах. Так, ААТ "ГУМ" рэалізуе тавары па дысконтнай сістэме для жыхароў Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў, ААТ "ЦУМ "Мінск" — Савецкага, Першамайскага, Партызанскага, ТАА "Гандлёвы дом "На Нямізе" — Маскоўскага і Кастрычніцкага, ГКУП "Універмаг "Беларусь" — Заводскага і Ленінскага раёнаў.

"Грамадзянам, уключаным у спісы, дастаткова звярнуцца ў бюро даведак гандлёвага прадпрыемства і паказаць дакумент, які сведчыць асобу", — удакладніў Раманаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 лістапада 2011
 
Дата публикации:10.11.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3908
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме