https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: У Беларусі няма магчымасці і неабходнасці ўтрымліваць вялікую армію


У Беларусі "няма магчымасці і неабходнасці ўтрымліваць вялікую армію, якую трэба карміць, апранаць", заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падчас наведвання стацыянарнага пункта кіравання штаба зоны тэрытарыяльнай абароны ў Мінску. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"У нас такой магчымасці сёння няма — і не трэба, але трэба падрыхтаваць насельніцтва, каб яно магло ў патрэбны момант выканаць свае функцыі. Гэта будзе самая эфектыўная абарона нашай дзяржавы. Таму што яны непасрэдна прыйшлі з дому, з калектыву, і яны будуць усё ведаць, што адбываецца", — цытуе Лукашэнку прэс-служба.

Паводле яго слоў, тэрытарыяльныя войскі з`яўляюцца эфектыўным сродкам абароны дзяржавы ў выпадку знешняй агрэсіі, бо такая сістэма дазваляе мінімізаваць фінансавыя затраты.

"Нам трэба захаваць нашу краіну. А калі ўсе будуць бачыць, што мы гэтым сур`ёзна займаемся, — яны сюды ніколі не сунуцца", — дадаў ён.

Лукашэнка выказаў меркаванне, што неабходна "шырэй прапагандаваць ідэі тэрытарыяльнай абароны, больш расказваць людзям пра тое, што гэта такое і для чаго гэта патрэбна". Ён запатрабаваў, каб быў поўнасцю выключаны фармалізм "у падрыхтоўцы тэрытарыяльных войскаў і арганізацыі тэрытарыяльнай абароны". "Усё гэта вельмі сур`ёзна, і не таму, што мы чагосьці там баімся. Нам трэба забяспечваць бяспеку сваёй краіны", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прынцып тэрытарыяльнай абароны прадугледжвае, што войскі камплектуюцца ваеннаслужачымі з ліку жыхароў той мясцовасці, дзе размяшчаюцца камплектуемыя воінскія часці. У Беларусі гэта сістэма пачала актыўна развівацца ў 2001 годзе.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 3 лістапада 2011
 
Дата публикации:03.11.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3177
 
Ключевые слова:
Территориальная оборона Белорусская армия Военные учения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме