https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Брэсцкія мытнікі затрымалі партыю марыхуаны


Кантрабандная перавозка ў Беларусь аптовай партыі наркотыкаў была спынена 11 кастрычніка на пагранічным пункце пропуску "Варшаўскі мост" у выніку аператыўных дзеянняў супрацоўнікаў Брэсцкай мытні і праваахоўных органаў Брэста.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, мытнікамі сумесна з супрацоўнікамі Брэсцкага пагранатрада і кінолагамі для правядзення мытнага кантролю быў спынены аўтамабіль "Форд Гэлэксі", якім кіраваў жыхар Брэста. Ён ехаў з Польшчы і ўжо перасек лінію зялёнага канала.

Падчас надгляду аўтамабіля ў двух сядзеннях за задняй дэкаратыўнай пластыкавай накрыўкай было знойдзена сем поліэтыленавых скруткаў, абцягнутых клейкай стужкай серабрыстага колеру, утоеных ад мытнага кантролю.

Пасля распячатвання двух скруткаў было ўстаноўлена, што ў іх знаходзіцца рэчыва зялёнага колеру расліннага паходжання са спецыфічным пахам. Праверка на наяўнасць наркатычнага сродку ў скрутках службовымі сабакамі мытні дала станоўчы вынік, а праведзены экспрэс-тэст рэчыва паказаў наяўнасць у ім марыхуаны.

Вадзіцель аўтамабіля растлумачыў, што гэтыя сядзенні яму перадалі на тэрыторыі Польшчы для перавозкі цераз мяжу ў Беларусь за невялікае ўзнагароджанне і абяцалі забраць у Брэсце.

Для затрымання арганізатараў канала пастаўкі наркатычных рэчываў было прынята рашэнне аб правядзенні сумесна з супрацоўнікамі КДБ і міліцыі спецыяльнага мерапрыемства. У яго ходзе на стаянцы каля аднаго з магазінаў у Брэсце быў затрыманы грамадзянін Расіі.

Экспертыза ўстанавіла, што выяўленае рэчыва з`яўляецца марыхуанай, яго маса — прыблізна 3 кг.

Распачата справа на падставе ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэкса (кантрабанда).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:12.10.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3649
 
Ключевые слова:
Контрабанда Криминал Наркотрафик Марихуана
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме