https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Затрыманых актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" сёння павінны судзіць


Затрыманых вечарам 25 кастрычніка ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з палітзняволенымі на Кастрычніцкай плошчы Мінска павінны судзіць сёння ў судзе Цэнтральнага раёна.
Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч, былі затрыманыя шэсць чалавек. Чакаецца, што ўсе шасцёра паўстануць перад судом.

Сярод затрыманых — чатыры актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", якая ініцыявала правядзенне рэгулярных акцый салідарнасці з палітзняволенымі. Гэта Сяргей Казакоў, Алег Рагоўскі, Аляксандр Салдаценка і Алег Рахоўскі, паведамляе сайт "Еўрапейскай Беларусі". Прозвішчы яшчэ двух затрыманых пакуль невядомыя.

Акцыі салідарнасці з палітзняволенымі праводзяцца з 21 кастрычніка. Яны праходзяць па адным сцэнарыі: супрацоўнікі міліцыі пачынаюць разганяць і затрымліваць удзельнікаў, як толькі тыя з`яўляюцца на Кастрычніцкай плошчы.

У першы дзень былі затрыманыя Аляксандр Валанцэвіч і Сяргей Чаравяк, якіх асудзілі на сем і пяць сутак адміністрацыйнага арышту адпаведна. 24 кастрычніка затрымалі каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага — ён асуджаны на 10 сутак арышту.

Працэсы праходзяць у судзе Цэнтральнага раёна, усе асуджаныя прызнаныя вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

У панядзелак начальнік міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў выступіў з відэазваротам да грамадзян. "Тыя, хто заклікае да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях, і іх удзельнікі будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, а ў выключных выпадках, дзе ёсць дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, — крымінальнай адказнасці", — папярэдзіў ён.

Нягледзячы на гэта, прэс-сакратар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Атрошчанкаў заявіў, што акцыі салідарнасці будуць праходзіць штодзённа да вызвалення палітзняволеных.

Нагадаем, дагэтуль у зняволенні застаюцца лідар "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Саннікаў — кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і каардынатар кампаніі Дзмітрый Бандарэнка, у якога сур`ёзныя праблемы са здароўем.

БелаПАН
Мінск, 26 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:26.10.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3285
 
Ключевые слова:
Несанкционированные митинги Беспорядки в Минске Европейская Беларусь Дестабилизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме