https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара па выніках таргоў на асноўнай сесіі ўзрос да 5.758 рублёў


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў, што прайшлі 6 кастрычніка, узрос на 8 рублёў і склаў 5.758 рублёў.
Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам бралі ўдзел 18 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 20 млн. 396 тыс. долараў (попыт — 20 млн. 396 тыс., прапанова — 7 млн. 216 тыс.).

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 26 банкаў. Курс узрос на 0,94 рубля і склаў 177,12 беларускага рубля за адзін расійскі. Аб`ём таргоў склаў 316 млн. 292 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 321 млн. 285 тыс., прапанова — 316 млн. 292 тыс.).

У таргах еўра браў удзел 21 банк. Аб`ём таргоў склаў 3 млн. 741 тыс. еўра (попыт — 3 млн. 966 тыс., прапанова — 3 млн. 741 тыс.), а курс узрос на 24 рублі і склаў 7.676 рублёў.

У дачыненні да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,33% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 7 кастрычніка складае 1.985,65.

З пачатку года афіцыйны курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 88,27%, да долара — на 91,93%, да расійскага рубля — на 79,93%, да еўра — на 93,24%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:06.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2665
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме