Паводле звестак БВФБ, у таргах доларам бралі ўдзел 28 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 14 млн. 902 тыс. долараў (попыт — 37 млн. 564 тыс., прапанова — 6 млн. 491 тыс.).
Курс расійскага рубля ўзрос на 7 рублёў і склаў 246 рублёў. У таргах бралі ўдзел 28 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 427 млн. 91 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 548 млн. 418 тыс., прапанова — 412 млн. 289 тыс.).
Курс еўра застаўся на адзнацы 10.600 рублёў. У таргах бралі ўдзел 27 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 10 млн. 508 тыс. еўра (попыт — 15 млн. 259 тыс., прапанова — 7 млн. 54 тыс.).
Нацыянальны банк упершыню з моманту запуску 14 верасня дадатковай сесіі на БВФБ быў вымушаны правесці інтэрвенцыі на продаж валюты ў мэтах падтрымкі рыначнага курсу беларускага рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2011