https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет Рэспублікі Беларусь ўхваліў папраўкі ў законы, якія рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць


Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу 21 кастрычніка ўхваліў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах і шэраг законаў, якія рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць.
Абодва законапраекты былі прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка, у першы ж дзень працы восеньскай сесіі, прычым на закрытым пасяджэнні і адразу ў двух чытаннях. У адрозненне ад ніжняй палаты, Савет Рэспублікі абмяркоўваў іх у адкрытым фармаце.

Новы закон аб масавых мерапрыемствах робіць больш жорсткімі правілы правядзення масавых мерапрыемстваў. Арганізацыя любога збору грамадзян павінна быць санкцыянавана ўладамі — гэта датычыцца і флэшмобаў, і збору грамадзян, арганізаванага з выкарыстаннем інтэрнэту. Да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатары не маюць права аб`яўляць, у тым ліку ў інтэрнэце, пра дату, час і месца яго правядзення. Акрамя таго, арганізатарамі не могуць быць асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку правядзення такога мерапрыемства на працягу года з моманту накладання адміністрацыйнага спагнання.

Папраўкі ў заканадаўства, якое рэгулюе грамадска-палітычную дзейнасць, робяць крымінальна караным замежнае фінансаванне недзяржаўных арганізацый у парушэнне заканадаўства Беларусі. Дакумент забараняе рэспубліканскім і мясцовым грамадскім аб`яднанням, іх саюзам захоўваць грашовыя сродкі, каштоўныя металы і іншыя каштоўнасці ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, што знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў.

Прадстаўляючы папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах, міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў заявіў: "Яны скіраваны на арганізацыю бяспекі не асобнай групы людзей, а ўсяго грамадства". Ён сцвярджае, што пры распрацоўцы законапраекта вывучалася аналагічнае міжнароднае заканадаўства і беларускі закон "найболей дэмакратычны ў параўнанні з дзейнымі ў развітых дэмакратычных краінах". Так, як у Беларусі, правядзенне масавых мерапрыемстваў нідзе не рэгламентавана, дадаў кіраўнік МУС.

Каментуючы крыху пазней законапраект журналістам, Куляшоў падкрэсліў: "Папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах абсалютна своечасовыя. Яны скіраваны не на парушэнне правоў і свабод грамадзян, а на іх дакладнае і няўхільнае выкананне".

Паводле слоў кіраўніка МУС, ні ў адной дзяржаве свету правы грамадзян на свабоду правядзення шэсцяў і мітынгаў не рэгламентаваны толькі Канстытуцыяй — іх рэгламентуюць іншыя нарматыўныя і прававыя акты. Галоўны прыярытэт — падтрыманне грамадскага парадку ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, падкрэсліў Куляшоў.

Пры абмеркаванні паправак кіраўнік парламенцкай камісіі па заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Яўген Смірноў звязаў іх з`яўленне з эканамічнай сітуацыяй у краіне.

"Кіраўнікі несанкцыянаваных мерапрыемстваў кіруюцца не інтарэсамі свайго народа, — сказаў ён. — Эканамічныя законы развіцця грамадства не заўсёды падпарадкоўваюцца самім людзям, і ніякім урадам з гэтым не справіцца.

Выкарыстанне эканамічных цяжкасцяў з`яўляецца адным з інструментаў супрацьстаяння дзейнай уладзе. Менавіта таму і з`явіўся гэты законапраект".

Для набыцця моцы закон павінен быць падпісаны прэзідэнтам.

БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:21.10.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3403
 
Ключевые слова:
Законодательство Закон о массовых мероприятиях Несанкционированные митинги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме