https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выхад на адзіны раўнаважны курс


Нацбанк Беларусі растлумачыў прынцыпы працы валютнага рынку з 20 кастрычніка.
Нацыянальны банк пацвярджае, што з 20 кастрычніка 2011 года на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) пачынае функцыянаваць адзіная гандлёвая сесія. З гэтага ж дня ў Беларусі адмяняюцца межы ваганняў кошту кошыка валют.

Як адзначаецца ў распаўсюджаным 18 кастрычніка паведамленні Нацбанка, гэтыя меры будуць прынятыя ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па выхадзе на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля на ўсіх сегментах валютнага рынку.

Нацбанк таксама паведамляе, што падчас таргоў на БВФБ мае намер праводзіць "мінімальныя валютныя інтэрвенцыі, якія будуць скіраваныя выключна на згладжванне рэзкіх ваганняў абменнага курсу".

На адзінай гандлёвай сесіі будзе ажыццяўляцца купля і продаж замежнай валюты суб`ектамі валютных аперацый, у тым ліку абавязковы продаж замежнай валюты. Вызначаныя ў сакавіку 2011 года прыярытэтныя кірункі куплі замежнай валюты (для аплаты вырабаў медыцынскага прызначэння, прыроднага газу і электраэнергіі) адмяняюцца.

Курс куплі і продажу замежнай валюты на адзінай гандлёвай сесіі БВФБ будзе ўстанаўлівацца па выніках фіксінгу зыходзячы з попыту і прапановы.

Курс фіксінгу на адзінай гандлёвай сесіі будзе з`яўляцца афіцыйным курсам Нацыянальнага банка з дня, што ідзе за днём правядзення таргоў. Межы ваганняў кошту кошыка валют, устаноўленых на 2011 год, адмяняюцца.

Як растлумачылі БелаПАН у Нацбанку, прывязка да кошыка валют захоўваецца і будзе выкарыстоўвацца для "аналітычных мэтаў".

У Нацбанку таксама падкрэслілі, што рэжым функцыянавання пазабіржавога валютнага рынку застаецца без змяненняў. На ім будуць ажыццяўляцца:

- купля замежнай валюты банкамі ў суб`ектаў валютных аперацый у суме не большай за лот, устаноўлены на біржавых таргах, адной з замежных валют у дзень па кожным суб`екце валютных аперацый;

- продаж замежнай валюты банкамі суб`ектам валютных аперацый у суме не большай за лот, устаноўлены на біржавых таргах, адной з замежных валют па кожным кантракце (пагадненні, аперацыі), але не большай за лот, устаноўлены на біржавых таргах, у дзень па кожным суб`екце валютных аперацый;

- купля-продаж замежнай валюты паміж банкамі, паміж банкамі і банкамі-нерэзідэнтамі.

Як заяўляюць у Нацбанку, валютна-абменныя аперацыі з удзелам фізічных асоб у рамках дзейнага заканадаўства будуць ажыццяўляцца без абмежаванняў.

Нагадаем, да прывязкі абменнага курсу беларускага рубля да кошыка валют, у які ўваходзяць роўнымі долямі долар ЗША, еўра і расійскі рубель, Нацбанк перайшоў з 2 студзеня 2009 года. У студзені 2011 года кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч заяўляў, што зніжэнне афіцыйнага курсу беларускага рубля да кошыка валют сёлета не перавысіць 3—5%.

12 мая калідор ваганняў курсу беларускага рубля да кошыка валют быў пашыраны з 8% да 12%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:18.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3340
 
Ключевые слова:
Единый курс валют в Беларуси Экономика Валютный кризис в Беларуси Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме