https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка не выключае куплю зерня ў Расіі


Да пачатку лістапада, да наступлення замаразкаў, павінны быць завершаны асноўныя работы па ўборцы ўраджаю, а да 7 лістапада абсалютна ўсе работы павінны быць закончаны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.
Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, як паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы, працягваецца ўборка кукурузы, цукровых буракоў і агародніны, завяршаецца ўборка бульбы.

Лукашэнка зазначыў, што, магчыма, будзе выгадна закупіць пэўную колькасць зерня ў Расіі: "Можа, зараз у Расіі будзе выгадна нешта закупіць, стварыць запас на будучыню". Паводле слоў віцэ-прэм`ера Валерыя Іванова, зерне на продаж таксама прапаноўвае Казахстан.

Як заявіў беларускі кіраўнік, у найбліжэйшыя гады неабходна дасягнуць 12—13% рэнтабельнасці продажу ў сельскай гаспадарцы. "У наступным годзе за 10% трэба чапляцца. 11% — гэта ўжо будзе неблагая рэнтабельнасць", — сказаў ён.

БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:14.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2422
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Зерновые Урожай-2011
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме