https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Песні беларускіх кампазітараў пра любоў да роднага краю прагучаць на харавым свяце ў Мінску


Песні беларускіх кампазітараў-класікаў і сучасных аўтараў прагучаць 27 траўня ў Мінску на харавым свяце «Спявай, мая сталіца!», паведамляе Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі.
У Год міру і стваральнай працы харавое свята пройдзе ў беларускай сталіцы чацвёрты раз. У вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт, у якім прымуць удзел лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Гэта дзіцячыя і юнацкія ўзорныя і канцэртныя харавыя калектывы дзіцячых школ мастацтваў Мінска, у тым ліку «Тоніка» ДМШМ № 1 Імя Л.П.Александроўскай, «Вясёлка» ДМШМ № 2 імя Н.І.Аладава, «Кантылена» ДМШМ № 5, «Дэціма» і «Музычныя пацеркі» ДМШМ № 10 Імя Я.Глебава, «Званочкі», Cantus, «Чабарок» ДМШМ № 9. Удзельнікам таксама будзе канцэртны хор і жаночы хор «Мелодыка» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі.

Спецыяльны госць харавога свята-канцэртны хор харавой студыі «Сугучча» з Масквы (кіраўнік — Алена Бяссонава).

У праграму канцэрта ўключаны песні беларускіх кампазітараў-класікаў і сучасных аўтараў, якія апяваюць любоў да Радзімы, прыгажосць роднага краю, мір і стварэнне.

У завяршэнне канцэртнай праграмы ў выкананні зводнага дзіцячага хору Мінска (мастацкі кіраўнік — Аляксей Снітко), які ўключае каля 400 юных музыкантаў, прагучаць творы Аляксандры Пахмутавай, Валерыя П’янкова, Ігара Лучанка, Эдуарда Зарыцкага, Алены Атрашкевіч, Алега Хадоска, Віктара Кісценя ў суправаджэнні эстраднага інструментальнага ансамбля Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі.

Ініцыятарам і арганізатарам маштабнай культурнай падзеі выступае Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі пры падтрымцы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама, цэнтральнай раённай арганізацыі Мінска РГА «Белая Русь», Беларускага саюза кампазітараў.

Звязда, 25 траўня 2023
 
Дата публикации:25.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме