https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На экскурсіі па калекцыях бэзу і рададэндранаў запрашае Цэнтральны батанічны сад


Для большасці мінчан і гасцей сталіцы Цэнтральны батанічны сад — адно з любімых месцаў адпачынку, куток жывой прыроды ў самым цэнтры мегаполіса.
Штогод яго наведваюць больш як 200 тысяч чалавек. Зараз час цвіцення бэзу і рададэндрана, таму 26–28 мая супрацоўнікі навуковай установы правядуць для гасцей батанічнага сада экскурсіі па калекцыях гэтых раслін. 

Пачатак калекцыі бэзу быў пакладзены ў 1933 годзе. А ўжо ў 60-х гадах сталі фармаваць сірынгарый. У 2011 годзе калекцыя бэзу Цэнтральнага батанічнага сада атрымала міжнароднае прызнанне. Цяпер яна налічвае больш за 200 сартоў. Адмысловую каштоўнасць у калекцыі ўяўляюць сарты ўласнай селекцыі. 

Фарміраванне калекцыі рададэндранаў у батанічным садзе пачалося ў сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя. На сёння яна налічвае каля 80 відаў і больш за 140 сартоў рададэндранаў. Ёсць такія, што расцвітаюць яшчэ ў красавіку, а апошнія завяршаюць сваё цвіценне ў пачатку жніўня. У апошнія гады калекцыя актыўна папаўняецца.

Экскурсіі па сірынгарыі стартуюць у 12.00. Група на экскурсію па сірынгарыю фармуецца на службовым уваходзе без папярэдняга запісу. Яе працягласць складае 30-40 хвілін. 

Пачатак экскурсіі па калекцыі рададэндранаў у 14.00. Група фармуецца на цэнтральным уваходзе ў сад, таксама без папярэдняга запісу. Працягласць — 30-40 хвілін. 

Надзея Нікалаева
Звязда, 25 траўня 2023
 
Дата публикации:25.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:105
 
Ключевые слова:
Мінск Центральный ботанический сад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме