https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 770 тыс. грамадзян прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах да Дня Незалежнасці


Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела па масавых мерапрыемствах Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Станілевіч.
"Органамі ўнутраных спраў забяспечана ахова грамадскага парадку і бяспека дарожнага руху пры правядзенні святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці. У саміх мерапрыемствах удзельнічалі больш за 770 тыс. грамадзян. Мы ажыццяўлялі мерапрыемствы надгляду больш як у 50 населеных пунктах. У прынцыпе ніякіх сур`ёзных правапарушэнняў, рэзанансных злачынстваў не зафіксавана", - расказаў Уладзімір Станілевіч.

Паводле яго слоў, у горадзе Мінску была арганізавана работа больш як 70 пунктаў пропуску.

"Грамадзяне добразычліва праходзілі мерапрыемствы надгляду. Хацелася б падзякаваць за тое, што некаторыя найбольш свядомыя прыходзілі загадзя, што палегчыла правядзенне надгляду і практычна выключыла чэргі. Патрабаванні ў нас не змяняюцца ўжо на працягу доўгіх гадоў - гэта выключэнне знаходжання пры грамадзянах якіх-небудзь забароненых прадметаў, колюча-рэжучых і іншых выбуховых рэчываў. Паўтаруся, што ў цэлым надзвычайных здарэнняў у месцах правядзення мерапрыемстваў і на прылеглай тэрыторыі не дапушчана", - дадаў начальнік аддзела.

4 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.07.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
День Независимости Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме