https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Залаты запас Нацбанка Беларусі за трэці квартал скараціўся на паўтоны


Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі за трэці квартал скараціўся на 500 кг, ці на 1,6%, і на 1 кастрычніка 2011 года склаў 31 тону. Пра гэта сведчаць звесткі на сайце галоўнага банка краіны.
На 1 ліпеня залаты запас складаў 31,5 тоны, а найбольшай велічыні за сваю гісторыю ён дасягаў 1 красавіка 2011 года — 31,6 тоны.

Пры гэтым у першым квартале 2011 года залаты запас Нацбанка вырас на 300 кг.

За 2010 год залаты запас Нацбанка Беларусі вырас на 9,2%, ці на 2,65 тоны, і склаў 31,3 тоны на 1 студзеня 2011 года.

У склад залатога запасу ўваходзяць золата, якое пераважае, а таксама серабро і плаціна. Залаты запас падлічваецца ў тонах з пералікам серабра і плаціны па эквіваленце золата.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:11.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2334
 
Ключевые слова:
Финансы Валюта Золотой запас Валютный кризис в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме