https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ў Беларусі вырас


Курс долара ЗША па выніках праведзеных 29 верасня біржавых таргоў вырас на 15 рублёў і склаў 5.599 рублёў.
Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічалі 20 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 6 млн. 217 тыс. долараў (попыт — 6 млн. 217 тыс., прапанова — 5 млн. 744 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Курс вырас на 0,15 рубля і склаў 175,55 беларускага рубля за адзін расійскі. Аб`ём таргоў склаў 329 млн. 940 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 331 млн. 547 тыс., прапанова — 329 млн. 940 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 19 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 8 млн. 609 тыс. еўра (попыт — 8 млн. 924 тыс., прапанова — 8 млн. 609 тыс.), а курс вырас на 39 рублёў і склаў 7.638 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,29% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 30 верасня склаў 1.958,46.

З пачатку года афіцыйны курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 85,69%, да долара — на 86,63%, да расійскага рубля — на 78,43%, да еўра — на 92,27%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2011
 
Дата публикации:29.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2593
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Единый курс Валютный кризис в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме