https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінскай вобласці павялічваецца колькасць арганізацый недзяржаўнага сектара эканомікі


Па стане на 1 верасня 2011 года на тэрыторыі Мінскай вобласці ажыццяўлялі дзейнасць 22.354 арганізацыі недзяржаўнай формы ўласнасці. Іх колькасць узрасла за год на 1778, або 8,6%, паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.
У студзені—жніўні 2011 года такімі прадпрыемствамі выплачана ў бюджэт 1.280,5 млрд. рублёў падаткаў, збораў і непадатковых плацяжоў. Доля іх паступленняў у даходах бюджэту Мінскай вобласці склала 38,7%.

У асобных рэгіёнах за кошт паступленняў у бюджэт ад прадпрыемстваў недзяржаўнага сектара эканомікі сфарміравана больш за палову даходаў бюджэту: у Нясвіжскім раёне — 50,3%, Маладзечанскім — 55,5%, Мінскім — 71,7%, Заслаўі — 73,4%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 верасня 2011 
 
Дата публикации:24.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2556
 
Ключевые слова:
Малый и средний бизнес Негосударственный сектор Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме