https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вынікі таргоў


Курс долара ЗША ў Беларусі паводле вынікаў біржавых таргоў 19 верасня вырас на 37 рублёў і склаў 5.412 рублёў.
Згодна са звесткамі Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічалі 22 банкі. Аб`ём таргоў склаў 28 млн. 121 тыс. долараў (попыт — 28 млн. 121 тыс., прапанова — 11 млн. 836 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс знізіўся на 0,71 рубля і склаў 175,33 беларускага рубля за адзін расійскі. Аб`ём таргоў склаў 356 млн. 174 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 62 млн. 74 тыс., прапанова — 356 млн. 174 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 22 банкі. Аб`ём таргоў склаў 5 млн. 673 тыс. еўра (попыт — 831 тыс., прапанова — 5 млн. 673 тыс.), а курс вырас на 26 рублёў і склаў 7.281 рубель.

Адносна валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,09% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 20 верасня склаў 1.916,20 рубля.

З пачатку года афіцыйны курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 81,69%, да долара — на 80,40%, да расійскага рубля — на 78,11%, да еўра — на 86,65%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 верасня 2011

 
Дата публикации:19.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2246
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Экономика Финансы Биржевые торги Валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме