https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КДК: Выкарыстанне імпартнай сыравіны магілёўскім ААТ "Абутак" стала адной з прычын страт у 3,8 млрд. рублёў


Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі ААТ "Абутак" палічыў неабгрунтаваным расходаванне прадпрыемствам валюты на закупку сыравіны і матэрыялаў.
Як паведамілі ў прэс-службе КДК, кантралёры звярнулі ўвагу на высокі імпартны складальнік (больш чым 60%) у затратах прадпрыемства на вытворчасць дзіцячага абутку. Высветлілася, што для гэтага выкарыстоўваецца выключна імпартная скура, у асноўным расійская.

"Такі падыход да выбару пастаўшчыкоў ва ўмовах узніклага ў краіне дэфіцыту валютных сродкаў стаў адной з прычын страт прадпрыемства, якія па выніках працы за першае паўгоддзе гэтага года склалі 3,8 млрд. рублёў, а таксама рэзкага павелічэння адпускных цэн на дзіцячы абутак у маі гэтага года", — зрабілі выснову кантралёры.

Камітэтам была ініцыявана арганізацыя супрацоўніцтва ААТ "Абутак" і ААТ "Бабруйскі гарбарны камбінат". У выніку, па распрацаваным Магілёўскім аблвыканкамам плане першачарговых мер па ўзаемадзеянні гэтых прадпрыемстваў, ААТ "Абутак" ужо да снежня павінна перайсці на выпуск дзіцячага абутку з айчыннай скураной сыравіны.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 верасня 2011 
 
Дата публикации:19.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2650
 
Ключевые слова:
Магілёў Валюта Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме